Методический вестник

16 апреля 2019 г.

З мэтай удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па якаснай арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці 12 красавіка 2019 года на базе Юрацішкаўскага ясляў-сада – сярэдняй школы праведзены семінар па тэме “Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры”.

       Барысевіч І.І. (Геранёнская СШ) паказала адрозненні паміж ацэнкай і адзнакай, растлумачыла сутнасць працэсаў ацэнкі, самаацэнкі і ўзаемаацэнкі. З Міжнароднай праграмай па ацэнцы вучэбных дасягненняў вучняў (PISA) пазнаёміла Астрамецкая А.Т. (Трабскі яслі-сад – сярэдняя школа).

       Вопытам работы па арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры падзялілася Звярко А.М. (Ліпнішкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа).

       Кіраўнік МА Драб І.Л. (Геранёнская СШ) давяла да ведама ўдзельнікаў семінара інфармацыю, атрыманую ў ходзе наведвання абласнога семінара кіраўнікоў МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па праблеме ацэначнай дзейнасці  на вучэбных занятках.

       У практычнай частцы занятку арганізавана наведванне ўрокаў беларускай мовы ў 5 класе па тэме “Прамое і пераноснае значэнне слоў” (настаўнік Сілюк Н.У.) і ў 9 класе па тэме “Сказы з ускоснай мовай” (настаўнік Мінаева Г.С.), праведзены аналіз урокаў з пазіцыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка. Сілюк Н.У. прадэманстравала на прыкладах падыходы да прымянення актыўнай ацэнкі, зрабіла анонс майстар-класа па выкарыстанні інтэрактыўных відэаролікаў як эфектыўнага сродку вывучэння беларускай мовы.



Вернуться в раздел Методический вестник
Соседние подразделы:
Аттестация
Газета "ПЕДСОВЕТ"
Инновационная деятельность
Повышение квалификации
Методическое сопровождение образовательного процесса
Руководителю методического формирования
Адреса эффективного педагогического опыта
ИНФОРМАТИЗАЦИЯ
МС - Ивье

Социальные гарантии семьям, воспитывающим детей-инвалидов

Осторожно клещи