Новости

21 февраля 2019 г.

         З 18 па 23 лютага ў раёне праводзіцца Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

         21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе рэспубліканскі інтэлектуальны конкурс «Буслік», заснаваны ГА БА «Конкурс». Дзяцей і моладзь чакаюць наступныя мерапрыемствы:

         акцыі «Перакладзі слова» (Геранёнская СШ), «Пішам дыктант разам» (гімназія №1 г.Іўе), «Інфармацыя+ «Дзень роднай мовы» (Юрацішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа), «Смак роднай мовы» (Бобравіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа), «Гавары са мной па-беларуску» (Жамыслаўльскі дзіцячы сад – базавая школа, Суботніцкая СШ);

         свята роднай мовы «Мова народа – яго святыня» (Ліпнішкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа);

         ілюстраваная гульня-віктарына «Любіце сваю мову» (Чарнэльскі дзіцячы сад – базавая школа);

         турнір «Мова – найдаражэйшы скарб» (Суботніцкая СШ), «Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю» (Лелюкінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа);

         віншавальная хвілінка «Са святам роднай мовы!» (Іўеўскі яслі – сад – пачатковая школа);

         творчая лабараторыя «Папацей, грамацей!» (Іўеўскі яслі-сад – пачатковая школа).

         У Эйгердаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе кожны дзень Тыдня мае сваю тэматычную накіраванасць: Беларусь музычная, Беларусь міфалагічная, Беларусь казачная, Беларуь спартыўная, Беларусь паэтычная.

Любіце родную мову



Вернуться в раздел Новости

Социальные гарантии семьям, воспитывающим детей-инвалидов

Осторожно клещи