Методический вестник

14 апреля 2018 г.

          Чарговы занятак настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Пазаўрочная дзейнасць па беларускай мове і літаратуры як складальнік эфектыўнай адукацыі” праведзены 13 красавіка 2018 года на базе Трабскай СШ. Святам гумару сустрэлі ўдзельнікаў вучні ІХ – ХІ класаў, якое пачалося са сцэны з рамана ў вершах Н.Гілевіча “Родныя дзеці”. Гумарыстычныя вершы, байкі, народныя песні і прыпеўкі ў выкананні навучэнцаў пацвердзілі сістэмную і эфектыўную арганізацыю пазаўрочнай дзейнасці настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Астрамецкай А.Т. і Рыбалоўскай Л.М. Па-майстэрску кожны з вучняў выканаў сваю адведзеную ролю ў мерапрыемстве адпаведна са здольнасцямі, схільнасцямі, інтарэсамі і жаданнямі. Артыстызмам і непаўторнасцю здзівілі выканаўцы роляў Несцеркі, Сцяпана Крыніцкага, Шкаляра, а таксама мясцовых кабет. Выкананнем на баяне жывой беларускай музыкі ўразіла Астрамецкая А.Т.

          У навукова -метадычнай частцы занятку былі абмеркаваны пытанні якаснай арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці па беларускай мове і літаратуры. Формы і віды пазакласных заняткаў па мове і літаратуры прапанавала Кулеш Т.Я., настаўнік Ліпнішкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

          Прынцыпы арганізацыі пазакласных заняткаў па мове і літатратуры раскрыла Балунда Г.Б., настаўнік гімназіі №1 г. Іўе.

          Аб развіцці чытацкай пісьменнасці вучняў сродкамі пазаўрочнай дзейнасці расказала Сафарэвіч Р.С.,  настаўнік Іўеўскай СШ.




Вернуться в раздел Методический вестник
Соседние подразделы:
Аттестация
Газета "ПЕДСОВЕТ"
Инновационная деятельность
Повышение квалификации
Методическое сопровождение образовательного процесса
Молодому специалисту
Руководителю методического формирования
Адреса эффективного педагогического опыта
Методическая копилка

Анонс